Уведзены спецплан "Надвор'е": Брэсцкую вобласць заваліла снегам

Пахаладанне і моцныя ападкі прынёс у Беларусь цыклон "Катарына", у пачатку наступнага тыдня ападкі і халоднае надвор'е захаваюцца.
Sputnik
МІНСК, 2 кра - Sputnik. Моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу абрынуліся на Брэсцкую вобласць, да расчысткі снегу на трасах прыцягнута тэхніка, ва ўстараненні наступстваў моцнага снегападу заняты таксама і ратавальнікі.
Пахаладанне і моцныя ападкі прынёс у Беларусь цыклон "Катарына", у нядзелю яшчэ больш пахаладае. А ў пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е.
Паводле звестак абласной службы Белгідрамета, з раніцы суботы на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ідзе моцны мокры снег. Па стане на 8:00 2 красавіка ў Пінскім раёне выпала 26 мм снежнага покрыва, у Пружанскім - 19 мм, у Камянецкім - 22 мм ападкаў, у Брэсце снег дасягаў - 23 мм.
Моцны снегапад суправаджаецца падзеннем дрэў у шэрагу рэгіёнаў - ратавальнікі каля 10 разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэў на трасах, паведамілі ва УНС па Брэсцкай вобласці.
У сваю чаргу энергетыкі паведамілі, што раніцай у Брэсцкай вобласці былі адключаны больш за 220 трансфарматарных падстанцыі, 41 населеным пункце. Цяпер аварыйныя брыгады аднаўляюць эклетразабеспячэнне.
Моцны снегапад прывёў да павелічэння ДТЗ на трасах вобласці і ДАІ ўвяла ў рэгіёне спецыяльны план "Надвор'е".
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Штыль: астрафізікі далі прагноз на красавік 2022 года па магнітных бурах
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Рэдкія арланы-белахвосты патрапілі на відэа ў Белавежскай пушчы