МІНСК, 6 кра – Sputnik. Кароткачасовае пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні - месцамі тэмпература паднімецца да +20°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле даных сіноптыкаў, на бліжэйшыя суткі ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі - у сераду 6 красавіка на дарогах чакаецца галалёдзіца, а раніцай і днём на паўночным усходзе - узмацненне ветру (парывы будуць дасягаць да 15-17 метраў за секунду).
У гэты дзень надвор'е ў Беларусі будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы: прагназуецца мокры снег з дажджом. Уначы мінімальная тэмпература складзе ад -5 да +1°С, днём - ад +4 да +9°С, на поўдні - да +11°С.
У чацвер 7 красавіка ў рэспубліку пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца невялікія дажджы. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад +1 да +8°С, днём ад +12°С (на паўночным захадзе) да +20°С (на паўднёвым усходзе).
У апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е зноў зменіцца - у Беларусь прыйдуць атмасферныя франты з Балтыкі: ноччу будзе ад +3 да +8°С, днём - ад +6 да +13°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сіноптык расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку
Штыль: астрафізікі далі прагноз на красавік 2022 года па магнітных бурах
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату