Затрыманую ў Эстоніі Чэрышаву адпусцілі

Экс-супрацоўніца Sputnik Meedia Алена Чэрышава знаходзілася ў КаПо 48 гадзін. Яе затрымалі разам з Маці-Дзмітрыем Тэрасталам у Эстоніі і падазравалі ў парушэнні міжнародных санкцый.
Sputnik
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Грамадзянку Расіі Алену Чэрышаву, затрыманую раней у Эстоніі, адпусцілі, паведамілі Sputnik яе сваякі.
Яна знаходзілася ў Капо (Дэпартамент абароннай паліцыі Эстоніі - Sputnik) 48 гадзін. Іншыя дэталі пакуль не вядомыя.
Расейскія дыпламаты адпраўлялі ноту ў МЗС Эстоніі з просьбай растлумачыць дэталі затрымання расіянкі, а таксама сустрэцца з ёй. Але выразнага адказу на гэтае пытанне супрацоўнікі расійскага дыппрадстаўніцтва ў Таліне так і не атрымалі.
Экс-супрацоўнікі Sputnik Meedia Алена Чэрышава і Маці-Дзмітрый Тэрэстал былі затрыманыя ў Эстоніі 6 красавіка, іх падазраюць у парушэнні міжнародных санкцый.

Ад Sputnik Эстонія да Meedia

Эстонскія ўлады прынялі рашэнне закрыць Sputnik Эстонія ў 2019 годзе. З 1 студзеня 2020 года ў сувязі з пагрозамі сайт працаваў у надзвычайным рэжыме, а пазней спыніў працу.
Шэф-рэдактар выдання Алена Чэрышава і іншыя былыя супрацоўнікі Sputnik Эстонія ў лютым 2021 года запусцілі новы незалежны праект - інтэрнэт-партал Sputnik Meedia.
У сакавіку 2022 года партал паведаміў аб спыненні працы з прычыны ціску і абмежаванняў, якія робяцца з боку эстонскіх банкаў і ўладаў, а таксама з-за пагроз у адрас сваіх супрацоўнікаў.
Sputnik Meedia змог стаць папулярным рэсурсам у Эстоніі. Па дадзеных Alexa, ужо праз тры месяцы працы сайт увайшоў у пяцёрку самых чытэльных рускамоўных інтэрнэт-СМІ Эстоніі. Па дадзеных Liveinternet, штомесяц рэсурс Sputnik Meedia наведвалі да 90 тысяч унікальных карыстальнікаў, з якіх 80% складалі жыхары Эстоніі.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Sputnik Meedia абвясціў аб спыненні працы
YouTube заблакіраваў канал Sputnik на рускай ва Украіне
Справа Sputnik Эстонія вернецца ў суд