МІНСК, 16 кра - Sputnik. Ліміт на пасылкі, якія не абкладаюцца пошлінай, павышаецца ў Беларусі, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага моманту пошліну плаціць не трэба было тым беларусам, якія замаўлялі за мяжой тавары агульным коштам да 200 еўра (у месяц). Для пакупак у замежных інтэрнэт-крамах дзейнічаў бяспошлінны парог на разавую замову - 22 еўра і 10 кілаграмаў у месяц.
Цяпер жа бяспошлінны ліміт павялічаны да 1000 еўра. Адзіны нюанс: калі агульны кошт пасылкі перавысіць гэтую суму або яе вага складзе больш за 31 кг, трэба будзе заплаціць пошліну - 15% ад замовы і 2 еўра за кілаграм.
Ва ўказе тлумачыцца, што гэтая мера часовая - яна будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 года.
Ва ўсіх краінах ЕЭАС
Раней афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна паведаміла, што ўсе грамадзяне краін ЕАЭС змогуць заказаць у інтэрнэт-крамах за мяжой у пяць разоў больш бяспошлінных тавараў.
Нормы будуць дзейнічаць у Беларусі, Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргызстане.
Па словах Малкінай, цяперашняе павышэнне ліміту і магчымасць зрабіць заказ большага кошту ў інтэрнэт-краме ўведзена ў мэтах падтрымкі грамадзян.
"Гэтая мера дазволіць падтрымаць грамадзян, якія замаўляюць тавары для асабістага карыстання ў замежных інтэрнэт-крамах, і пазбегнуць дэфіцыту тавараў", - адзначала яна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Багданаў: Беларусь жалезабетонна забяспечана асноўнымі прадуктамі
Кіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы