МІНСК, 18 кра - Sputnik. У 20 раёнах рэспублікі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, такая інфармацыя вынікае з адпаведнай карты міністэрства лясной гаспадаркі.
На дадзены момант нельга наведваць лясы ў Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім і Гомельскім раёнах. Яшчэ ў пяці раёнах Гомельскай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванні лясоў.
Падобныя абмежаванні ўведзены яшчэ ў Столінскім, Пінскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці. На Гродзеншчыне абмежаванні дзейнічаюць у Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Воранаўскім, Лідскім і Гродзенскім раёнах.
Карта забарон (абазначаны чырвоным колерам) і абмежаванняў (аранжавым) на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь на 17 красавіка 2022 года
© Photo : Министерство лесного хозяйства Беларуси
Падобныя меры ў профільным ведамстве тлумачаць верагоднасцю ўзнікнення лясных пажараў, якія нясуць небяспеку для жывёльнага і расліннага свету.
"Увядзенне абмежаванняў на наведванне лясоў - мера часовага характару. У кожным рэгіёне абмежаванне можа быць розным: дзесьці часова забаронены ўезд аўтамабільнага транспарту, дзесьці - абмежавана наведванне лясоў у асобныя часовыя прамежкі", - растлумачылі ў прэс-службе Мінлясгаса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь