Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія дамовіліся аб "камфортнай цане" на нафту - Назараў

З-за санкцый Беларусь пераарыентавала сферу нафтаперапрацоўкі на ўнутраны рынак, таксама праводзяцца перагаворы аб супрацоўніцтве з расійскай "Татнафтай".
Sputnik
МІНСК, 19 кра - Sputnik. Праз санкцыі беларускія ўлады пераарыентавалі сферу нафтаперапрацоўкі на ўнутраны рынак, пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра рэспублікі Юрый Назараў.
Ён удакладніў, што ва ўмовах санкцый Беларусь не можа пастаўляць нафтапрадукты ў Еўрасаюз.
"Таму мы аптымізавалі перапрацоўку нафты на нашых двух заводах для таго, каб забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Камфортная цана на нафту

Назараў таксама паведаміў, што Расія і Беларусі дамовіліся аб цане на нафту - яна, паводле слоў віцэ-прэм'ера, сёння "абсалютна камфортная", а аплата будзе рабіцца ў расійскіх рублях.
"Мы адышлі ад формульнага цэнаўтварэння і плацяжоў за тону нафты, там гэта зразумела - у расійскіх рублях. Гэта значыць тут пытанне такое як бы вырашана", - удакладніў Назараў.

Перспектыўнае супрацоўніцтва

На думку намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, у сферы нафтахіміі перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва з Расіяй, а патэнцыял у гэтым напрамку канчаткова не раскрыты. У прыватнасці, зараз вядуцца перамовы аб супрацоўніцтве з "Татнафтай", прадукцыя якой можа выкарыстоўвацца на беларускім прадпрыемстве.
Нагадаем, што раней аб тым, што Расія захоўвае самыя спрыяльныя кошты на нафту і газ для Беларусі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ён удакладніў, што расійскі бок не індэксуе цану на "блакітнае паліва" для Беларусі, зыходзячы з доларавай або рублёвай інфляцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь