МІНСК, 20 кра – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі з 1 ліпеня не будзе праводзіць у сваіх касах аперацыі куплі-продажу мерных зліткаў з каштметалаў, гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.
Гэтая мера закране юрыдычныя асобы, фізічныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў. Выключэнне складуць банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі.
Такое рашэнне было прынятае, каб аптымізаваць дзейнасць рэгулятара. Купіць і прадаць мерныя зліткі можна будзе, але ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія праводзяць такія аперацыі.
Цэны на зліткі
На дадзены момант грамавыя зліткі золата прадаюць:
Белаграпрамбанк - 290 беларускіх рублёў,
Белгазпрамбанк - 360 рублёў,
БСБ Банк - 270 рублёў,
Нацыянальны банк - 204 рублі.
Плацінавы злітак у адзін грам абыдзецца пакупніку:
у Белаграпрамбанку - 180 беларускіх рублёў,
Белгазпрамбанку - 200 рублёў,
Нацбанку - 137 рублёў.
Срэбра ў продажы ёсць толькі з мінімальнай вагай па 10 грам:
Белгазпрамбанк - 100 беларускіх рублёў,
Белаграпрамбанк - 80 рублёў,
Беларусьбанк - 85 рублёў,
БСБ Банк - 50 рублёў,
Нацбанк - 28 рублёў.
>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў сакавіку зменшыліся
Нацбанк расказаў, як плануе захаваць банкаўскі сектар Беларусі
Сусветны банк спыніў праграмы ў Беларусі з-за падзей на Украіне