МІНСК, 20 кра - Sputnik. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета з'явіўся новы балетмайстр, ім стаў заслужаны артыст Расіі Ігар Колб.
Больш за 20 гадоў Ігар Паўлавіч быў важнай часткай трупы Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. Але ў асаблівым прадстаўленні гэты чалавек не мае патрэбы - беларускія прыхільнікі балета яго добра ведаюць. Колб нарадзіўся ў Пінску, скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча і ўжо на трэцім курсе пачаў танцаваць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
Потым ён шмат гадоў працаваў у Марыінцы - з 1998-га. Яго партнёршамі былі бліскучыя Ульяна Лапаткіна, Дыяна Вішнёва, Жана Аюпава і іншыя.
А ў 2002-м адбыўся дэбют на сцэне Рымскай оперы ў партыі Дэзіра ў балеце "Спячая прыгажуня". Ёсць у яго біяграфіі і радок пра Венскую оперу, а таксама перамогі ў розных конкурсах.
Але сёння ён зноў у Мінску. Па словах Ігара Паўлавіча, ён заўсёды памятаў пра свае карані, беларускі тэатр, дзе ён рабіў першыя крокі, і спадзяееца, што зможа прынесці максімальную карыць на пасадзе галоўнага балетмайстра.
Нагадаем, што два месяцы таму з Вялікага на заслужаны адпачынак сышоў Юрый Траян, які аддаў гэтаму тэатру больш за паўстагоддзя. Апошнія гады ён працаваў як раз на пасадзе галоўнага балетмайстра.
Таксама на Sputnik:
"Я ўлюблівы, як дзеці": Юрый Траян аб прэм'еры балета "Канёк Гарбунок"
Прыадкрыем заслону: якой будзе вясновая прэм'ера "Спячай прыгажуні" (фота)
Споведзь неабыякавага і гарачага сэрца
Вялікі тэатр абнавіў "Лебядзінае возера". Якім стаў легендарны балет - фота