Генеральны дырэктар нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры" Міхаіл Чычко расказаў карэспандэнту Sputnik Вользе Дземянчук аб цяжкасцях з развіццём турызму ў пандэмію, а таксама аб пазітыўных змяненнях у гэтым годзе.
Як пандэмія паўплывала на адпачынак расійскіх турыстаў?
Дырэктар нацыянальнага парка расказвае, што пандэмія сур'ёзна паўплывала на магчымасць адпачынку нашых гасцей з Расіі.
"Калі ў ранейшыя часы, да пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, на тэрыторыю нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" да нас прыязджала значная частка турыстаў з Расіі - каля 30% ад усёй колькасці адпачывальнікаў (гэта самая вялікая лічба сярод замежных турыстаў), то ў перыяд увядзення юрыдычных абмежаванняў працэнт турыстаў з Расіі істотна знізіўся і склаў усяго толькі 2%. Дарэчы, часцей за ўсё сярод расійскіх турыстаў да нас прыязджаюць жыхары Санкт-Пецярбурга, Масквы і Маскоўскай вобласці", – тлумачыць Міхаіл Чычко.
Браслаўскія азёры
© Sputnik / Максим Богданович
І хаця Беларусь у перыяд пандэміі не закрывалася, розныя працэдуры, звязаныя з праходжаннем абавязковай вакцынацыі і каранціннага перыяду, адбіліся на наведвальнасці не самым лепшым чынам.
Вядома, больш за ўсё турыстаў мы страцілі ў самым пачатку пандэміі ў 2020-м. Аднак, цяпер назіраеццам станоўчая дынаміка - па стане на сённяшні дзень браніраванне па базах адпачынку на летні перыяд складае 24%, (канкрэтна на ліпень - 50%), браніраванне турстаянак на летні перыяд - 29% (канкрэтна на ліпень - 44%). Варта адзначыць, што колькасць расіян, якія жадаюць забраніраваць адпачынак на "Браслаўскіх азёрах" увесь час павялічваецца.
Якому адпачынку аддаюць перавагу расіяне?
Складана вылучыць нешта адно, бо кожны чалавек па-свойму ўяўляе ідэальны адпачынак.
"Аднак, можна сказаць аб тым, што вельмі многія турысты з Расіі прыязджаюць да нас адпачываць ужо на працягу не аднаго дзясятка гадоў, сустракаюцца з сябрамі з Беларусі і разам палююць, рыбачаць або проста дыхаюць свежым паветрам. Расійскія турысты - вялікія прыхільнікі нашай традыцыйнай кухні".
"Вельмі часта даводзіцца чуць водгукі аб тым, што ежу ў нас рыхтуюць з душой, па - хатняму. Ёсць калектывы паляўнічых, якія загадзя бранююць туры, і прыязджаюць да нас з года ў год", - адзначае суразмоўца.
© Sputnik / Максим Богданович
Гасцей прыцягвае першародная прыгажосць і чысціня нашага краю. Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" - унікальны рэгіён у Беларусі, спярэшчаны вадаёмамі ледніковага паходжання, дзе вада займае каля 10% тэрыторыі. Па колькасці вадаёмаў Браслаўскія азёры можна параўнаць з Карэліяй. Такога месца ў нашай краіне больш няма.
Калі часцей за ўсё прыязджаюць турысты з Расіі?
Безумоўна, часцей за ўсё да нас прыязджаюць улетку, калі цеплыня і хораша. Як правіла, расійскія турысты спыняюцца ў нас у сярэднім на 1-2 тыдні, атрымліваюць асалоду ад адпачынку на прыродзе, з задавальненнем наведваюць розныя экскурсіі.
© Sputnik / Максим Богданович
Яшчэ адзін запатрабаваны ў расійскіх турыстаў перыяд для адпачынку на Браслаўскіх азёрах - навагоднія святы. Да нядаўняга часу гэта было добрай традыцыяй.
Якія пазітыўныя перспектывы?
На сённяшні дзень ёсць вялікія пазітыўныя зрухі ў плане ўзнаўлення паляўнічага турызму. Расійскія турысты - паляўнічыя з вялікім энтузіязмам прыязджаюць да нас, у першую чаргу, за трафеямі лася і казулі.
Міхаіл Чычко звяртае ўвагу, што на сённяшні дзень ужо праведзена дванаццаць паляўнічых тураў - нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" наведалі больш за трыццаць паляўнічых з Расійскай Федэрацыі. Цяпер адкрыты сезон палявання на гусь, і характэрна, што да канца вясны з расійскімі турыстамі заключаны яшчэ трынаццаць дагавораў на правядзенне палявання. Фактычна на вясновы перыяд па паляванні парк загружаны поўнасцю - нашы сябры з Расіі, як і ў ранейшыя часы, едуць да нас на паляванне з задавальненнем.
"Мы пастаянна працуем над тым, каб у кожным новым годзе нашы госці маглі ўбачыць у нацыянальным парку нешта новае. Летась мы скончылі правядзенне рэканструкцыі ў зоне адпачынку "Саванар" - да сафары - парку далучацца стаянкі, дзе можна будзе пераначаваць. Адкрыюцца дзве новыя турыстычныя стаянкі побач з Браславам і вёскай Слабодка. Для аматараў актыўнага адпачынку з'явяцца новыя віды экскурсій - на лодках і квадрацыклах".
Зусім нядаўна ў нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" з'явіўся новы гадаванец - медзведзяня Васіль.
© Национальный парк "Браславские озера"
“У Барысаўскім раёне жывёла прыбілася ў вёску і нікуды не сыходзіла. Калі мы даведаліся пра гэта, то вырашылі прытуліць малога ў сябе. Сёння медзведзяня збірае вялікую аўдыторыю гледачоў і самастойна зарабляе сабе на ежу”, - распавядае Міхаіл Чычко.
Што неабходна расіяніну для адпачынку на Браслаўскіх азёрах?
Расіяне, гэтак жа, як і беларусы, могуць заказаць і аплаціць адпачынак на любой стаянцы або базе адпачынку нацыянальнага парку.
© Sputnik / Максим Богданович
Мяркуецца, што з адменай кавідных абмежаванняў колькасць расійскіх турыстаў, якія жадаюць адпачыць у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" павялічыцца, лічыць дырэктар парка.
Нагадаем, з 18 сакавіка Расія зняла ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж РФ і Беларуссю. Расіянам для ўезду ў Беларусь, а таксама беларусам для ўезду ў Расію праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы ПЦР-тэст (сертыфікат) зараз не патрэбен.