МІНСК, 23 кра - Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць у найбліжэйшыя выхадныя нязначнае пацяпленне, на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвых мораў.
"У выхадныя без дажджоў не абыдзецца. Больш інтэнсіўныя дажджы чакаюцца ў суботу, калі месцамі па краіне, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы дажджы будуць дасягаць крытэрыю "моцныя", – паведаміла Sputnik у пятніцу начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырко.
Паводле яе слоў, у наступныя некалькі сутак у рэспубліцы чакаецца пацяпленне.
"Але ёсць і добрыя навіны. Паветраныя патокі зменяць свой напрамак, і ў нашу краіну пачне паступаць няўстойлівае вільготнае, але ўжо больш цёплае паветра з паўднёвых мораў", - сказала спецыяліст.
Пры гэтым яна ўдакладніла, што ў нядзелю 24 красавіка, калі праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень, будзе пахмурна, з праясненнямі.
"Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - +2.. +9°С, максімальная днём - +11..+16°С, па поўдні - да +18°С ", - сказала Чатырко.
Паводле яе слоў, у Мінску 24 красавіка будзе пахмурна з праясненнямі, але месцамі па горадзе чакаецца кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +5, а днём - +12.. +14°С.
У суботу, 23 красавіка, чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Часам дажджы, раніцай і днём месцамі па краіне, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі - моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе +2..+8°С, месцамі па Брэсцкай вобласці ад -1°С да плюс +1°С, а максімальная днём - +8..+14°С.
У Мінску 23 красавіка чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Часам дождж, раніцай і днём моцны дождж (верагоднасць ападкаў больш за 90%). Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - +5.. +7°С, максімальная днём - +8..+10°С.
Па словах Чатырко, новы тыдзень пачнецца з цёплага, але дажджлівага надвор'я.
У панядзелак 25 красавіка ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - +4.. +10°С, максімальная днём - +12..+19°С, па поўдні - да +22°С.
"У Мінску 25 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём месцамі па горадзе магчыма навальніца", - сказала сіноптык.
Тэмпература паветра ноччу ў панядзелак у сталіцы будзе +6..+8°С, днём - +14..+16°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь