МІНСК, 24 кра - Sputnik. Ні палітычныя квэсты, ні пастаўкі ўзбраення на Украіну не сарвуць планаў Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, аб гэтым расказаў ваенны эксперт Аляксандр Ціханскі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Панэльная дыскусія "Саюзная дзяржава" як найбольш паспяховы праект постсавецкай прасторы" арганізавана Цэнтрам аналізу і прагназавання саюзных інтэграцыйных працэсаў сумесна з Цэнтрам вывучэння перспектыў інтэграцыі пры падтрымцы Фонду Гарчакова.
Негатыўныя працэсы ў Еўропе
Ціханскі ў сваім выступленні заявіў, што санкцыі калектыўнага Захаду не атрымалі хуткага эфекту, на які разьлічвалі ў Брусэлі. Абрынуць эканоміку Расіі не ўдалося. Больш за тое, страты нясе сам ЕС, што выклікае незадаволенасць электарату дзеяннямі ўрадаў.
"Да прыкладу, калі ўзяць энерганосьбіты, у Германіі пачаліся негатыўныя працэсы ў грамадстве. Закліку ўладаў - апранайце дзве кашулі і не выкарыстоўвайце газ для ацяплення дамоў - так вы нанясеце ўдар па Расіі - гучаць смешна", - сказаў Ціханскі.
Пры гэтым ён удакладніў, што Германія адна з вядучых эканомік ЕС. Адпаведна, ЗША, навязваючы свае прапановы аб новым - шостым па ліку пакеце санкцый у дачыненні да Расіі, увядзення эмбарга на экспарт нафты імкнуцца зняславіць свайго ж саюзніка. А разам з ім і ўвесь ЕС. Гэта значыць ухіліць канкурэнта.
"На думку амерыканскіх аналітыкаў свет 2050 года павінен выглядаць так: ЗША - сусветнае канструктарскае бюро, сусветная фабрыка - Кітай, рэсурсы - Расіі. А каго няма - Еўропы. Гэта значыць загадзя ў канцэпце амерыканскіх палітолагаў ЕС патрэбна як плацдарм, а ў прамысловым плане не патрэбна", - сказаў Ціханскі.
Эксперт звярнуў увагу, што такая тэндэнцыя прасочваецца нават у пытаннях паставак узбраення ва Украіну.
"Напрыклад, Германія, паставіўшы ўзбраенні на 70 мільёнаў еўра, заявіла, што ў яе больш ужо нічога няма. А калі тэрмінова пачалі размяшчаць ваенныя заказы, аказваецца, і тэхналогіі страчаны вытворчасці тых ці іншых відаў узбраення і тэхнікі. Гэта датычыцца ўсёй Еўропы. Бенефіцыярам з'яўляецца ЗША, але знішчае свайго контрагента ЕС. Працэс ЗША падтрымліваецца - адзін раз на 800 млн долараў, потым 1,5 млрд далі. Але ўсё гэта не бясплатна - з вяртаннем", - адзначыў эксперт.
Генетычная нянавісць
Эксперт выказаў упэўненасць, што спробы калектыўнага Захаду распаліць канфлікт ва Украіне з новай сілай ні да чаго не прывядуць. Задачы Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі будуць выкананы.
"Калі дэмілітарызацыя Украіны можа заняць каля года, думаю, да канца года спецаперацыя скончыцца, то дэнацыфікацыя будзе займаць 2-3 пакаленні. Яе аднамаментна не прыбярэш. За 30 гадоў генетычна закладзена нянавісць у дачыненні да Расіі", - рэзюмаваў Ціханскі.
Ён адзначыў, што ў найбліжэйшыя гады стабільнасці, тым больш ваеннай у свеце не будзе. А таму трэба вучыцца жыць у новых умовах, гарантаваць бяспеку сваю і саюзнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Захарава ацаніла ролю Беларусі ў мірных перагаворах Расіі з Украінай
Дыялог з Украінай працягваецца, але Кіеў неканструктыўны - Захарава
Пуцін распавёў, чаму распачата ваенная спецаперацыя на Украіне