МІНСК, 29 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу поўнасцю забяспечваць патрэбы медыцыны ў леках і тэхніцы, нягледзячы на саукцыйны ціск на краіну.
Сёння кіраўнік дзяржавы здзяйсняе рабочую паездку ў Чачэрскі раён, дзе ён азнаёміўся з работай мясцовай ЦРБ і паразмаўляў з медыцынскімі работнікамі і пацыентамі. Таксама ён пацікавіўся забяспечанасцю лякарствамі і медыцынскай тэхнікай, удакладніўшы, што яны павінны быць у патрэбным аб'ёме.
"Каб не было нейкіх спасылак на санкцыі і яшчэ нешта", - падкрэсліў прэзідэнт.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч даклаў прэзідэнту аб стане здароўя грамадзян, якія пражываюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторыях. Паводле яго слоў, ён не адрозніваецца ад паказчыкаў у сярэднім па краіне. Аднак медыцынскія ўстановы такіх раёнаў абсталююцца некаторай спецыяльнай тэхнікай.
Кіраўнік дзяржавы таксама цікавіўся пытаннямі нараджальнасці, бо па гэтаму паказчыку ацэньваюць дабрабыт здароўя насельніцтва таго ці іншага рэгіёна. Было адзначана, што нараджальнасць трымаецца на стабільна высокім узроўні - у 2021 годзе ў Чачэрскім раёне нарадзілася больш за 170 малых.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Трэба выратаваць землі зараз: Лукашэнка ўзняў пытанне аб меліярацыі
Лукашэнка аб пасяўной: праводзім яе на фоне канфлікту ля нашых паўднёвых межаў