МІНСК, 30 кра – Sputnik. Хуткасным дзённым пасажырскім зносінам паміж Мінскам і Масквой у суботу спаўняецца роўна год, 30 красавіка 2021-га паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў пачала курсіраваць "Ласточка".
Як паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай чыгункі, гэта сумесны праект БЧ і ААТ "РЖД".
Урачыстая цырымонія "першага палёту" хуткаснай "Ласточки" адбылася 30 красавіка 2021 года ў 16:00. Тады быў арганізаваны тэлемост паміж дзвюма сталіцамі.
У прэс-службе чыгункі таксама расказалі, што цяпер паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў.
"Цягнікі ходзяць па люстраным раскладзе - яны адпраўляюцца з пачатковых і прыбываюць у канчатковыя пункты ў адзін і той жа час, пераадольваючы адлегласць паміж Мінскам і Масквой менш чым за сем гадзін", - распавялі ў БЧ.
За першы год "Ласточкой" скарысталіся больш за 500 тысяч пасажыраў.
У цэлым на напрамку Мінск - Масква БЧ сфарміравана лагістыка праезду як у начны час, так і днём.
У прэс-службе ведамства таксама адзначылі, што цяпер прадаўжаецца сумесная работа па развіццю міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і Расіяй.
Паміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 8 пар БЧ, і 6 пар - РЧ.
Акрамя таго, з 2 мая пачынае курсіраваць цягнік № 390/389 Мінск - Анапа, што таксама пашырае магчымасці праезду да месцаў адпачынку і аздараўлення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь