Ці могуць беларускія бюджэтнікі разлічваць на рост заробкаў?

Сёння ў бюджэтнай сферы краіны налічваецца больш за 900 тысяч працоўных месцаў. Па словах міністра працы і сацабароны Беларусі, гэтыя работнікі чакаюць росту заработнай платы.
Sputnik
МІНСК, 2 мая - Sputnik. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", ці чакае бюджэтнікаў павышэнне заработных плат.
"Бюджэтнікі - гэта сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы па выплаце заработнай платы. Сітуацыя, якая склалася, паднесла пэўныя сюрпрызы і прымусіла перафарматаваць нашы падыходы, базавая стаўка пераглядалася ўжо чатыры разы", - адзначыла кіраўнік ведамства.
Касцевіч патлумачыла, што базавая стаўка - гэта аснова сістэмы заработнай платы.
"Дзесьці да мая заробак у сярэднім павялічыцца на 35 беларускіх рублёў. Усё залежыць ад пасады, стажу і многіх элементаў. Паднімаючы базавую стаўку, чапляюцца ўсе астатнія стымулюючыя выплаты. І атрымліваецца мультыэфект. Падняў на рубель, а прырасло на 30, зыходзячы з займаемай пасады", - распавяла міністр.

БПМ

Раней Мінпрацы і сацабароны ўстанавіла бюджэт пражытачнага мінімуму ў цэнах сакавіка гэтага года. Новыя значэнні нарматыву будуць дзейнічаць у перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2022 года.
Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 14,6 да 311,15 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры 347,2 рубля, што на 17,85 рубля больш, чым было раней.
Для пенсіянераў гэты паказчык устаноўлены ў памеры 232,3 рубля, гэта на 8,2 рублёў больш.
Да бюджэту пражытачнага мінімуму прывязаны памеры дапамог сем'ям з дзецьмі, павышэнні да пенсій, некаторыя даплаты і надбаўкі, іншыя дапамогі, а таксама сацыяльныя пенсіі.

Дапамога на дзяцей

З 1 мая ў краіне павялічыліся і памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пры нараджэнні першага дзіцяці зараз будзе выплачвацца аднаразовая дапамога ў памеры 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Гэта значыць, што новаспечаныя бацькі атрымаюць 3111,5 рублёў.
Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сем'ям будуць выплачваць 14 БПМ ці 4356,1 рублёў.
Сем'і, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, кожны месяц будуць атрымліваць палову бюджэту пражытачнага мінімуму ці 155,58 рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кошты, прызыў і доўгія выхадныя: што зменіцца ў Беларусі з 1 мая?
Дапамогі на дзяцей павялічваюцца ў Беларусі
Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце ў Беларусі