ЕС не здолеў дасягнуць пагаднення па эмбарга на імпарт нафты з РФ

Чарговыя абмежавальныя меры з боку еўрапейскіх краін павінны паўплываць на расійскі энергетычны сектар, але пакуль не ўводзяцца, бо ўдараць па некаторых краінах Еўрасаюза.
Sputnik
МІНСК, 4 мая - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін ЕС не змаглі дасягнуць пагаднення аб увядзенні эмбарга на імпарт нафты з Расіі, паведамляе РІА Новости са спасылкай на агенцтва Рэйтэр.
Раней кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала, што ў рамках ужо шостага па ліку пакета антырасійскіх санкцый плануецца накласці забарону на ўвесь імпарт чорнага золата ў ЕС з Расіі.
"Прадстаўнікі ЕС не дасягнулі пагаднення па эмбарга ў сераду, аднак яны могуць наблізіцца да здзелкі на сустрэчы ў чацвер", - гаворыцца ў паведамленні.
Як высветлілася, у ходзе перагавораў Венгрыя, Славакія, Чэхія і Балгарыя агучылі свае апасенні ў сувязі прапанаванымі мерамі па адмове ад расійскай сыравіны.
У ходзе абмеркавання кансенсус, неабходны пры прыняцці рашэнняў у ЕС, дасягнуты не быў, перагаворшчыкі паспрабуюць дамовіцца 5 мая.

У чым сутнасць забароны

Еўракамісія прапануе поўную забарону на паслугі, якія адносяцца да транспарціроўкі нафты з Расіі. Гэтыя дзеянні маюць на ўвазе, што праз месяц еўрапейскім кампаніям забароняць аказваць суднаходныя, брокерскія, страхавыя і фінансавыя паслугі ў гэтай сферы.
У выпадку, калі шосты пакет санкцый ухваляць еўрапейскія палітыкі, то ўжо праз паўгода ён уступіць у сілу. Гэтая мера паўплывае не толькі на новыя дамоўленасці, але і на доўгатэрміновыя кантракты. Высокая верагоднасць, што закупкі расійскай сыравіны значна скароцяцца.
Еўрапейскі бок разлічвае, што новыя рэстрыкцыі скуюць нафтавую галіну Расіі і не дазволяць шукаць альтэрнатыўных пакупнікоў на энергарэсурсы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія дамовіліся аб "камфортнай цане" на нафту - Назараў
Чым адкажа ЕАЭС на санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі - відэа