Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

"Кропкі-У", "Смерчы" і беспілотнікі: Мінабароны Расіі расказала аб стратах УСУ

За ўвесь час спецаперацыі было знішчана каля 300 украінскіх зенітных ракетных комплексаў і 333 устаноўкі РСЗА.
Sputnik
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Мінабароны Расіі зрабіла справаздачу аб стратах украінскай арміі за мінулыя суткі падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі РФ на Украіне.
Так, за суткі ракетныя войскі РФ знішчылі 44 пункты кіравання войскамі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік расійскага ваеннага ведамства Ігар Канашэнкаў.
"Ракетнымі войскамі і артылерыяй на працягу ночы пашкоджаны 44 пункты кіравання і 196 апорных пунктаў украінскіх войск, раёнаў засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ", – распавёў Канашэнкаў на брыфінгу ў суботу.
Авіяцыя, паводле інфармацыі Мінабароны, за суткі знішчыла да 280 салдат і афіцэраў саперніка. А сродкі СПА за ноч збілі тры ракеты "Кропка-У", дзевяць снарадаў РСЗА "Смерч" і 13 беспілотнікаў.
"Расійскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны на працягу ночы збіты 13 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў. Таксама над горадам Ізюм Харкаўскай вобласці перахоплены тры ўкраінскія балістычныя ракеты "Кропка-У" і дзевяць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню "Смерч", – удакладніў Канашэнкаў.
За ўвесь час спецаперацыі, як удакладніў генерал-маёр, расійскія вайскоўцы знішчылі ўжо каля 300 украінскіх зенітных ракетных комплексаў. Таксама ўкраінская армія панесла страты ў танках і браніраваных машынах – 2895, самалётах – 152, верталётах – 112, беспілотніках – 762.

Расійская спецаперацыя і перамовы

Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму", а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны". Па заяве Мінабароны РФ, па стане на 25 сакавіка расійскія Узброеныя сілы выканалі асноўныя задачы першага этапа спецаперацыі – істотна знізілі баявы патэнцыял Украіны.
Бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў яшчэ ў першы дзень спецаперацыі. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два – 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
Чацвёрты вочны раунд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў 29 сакавіка ў Стамбуле. Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны адбыліся канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскага. Потым 7 красавіка кіраўнік МЗС РФ заявіў, што Кіеў адышоў ад асноўных стамбульскіх палажэнняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія дасягне мэтаў спецаперацыі на Украіне - Грызлоў
Расія не мае намеру прымяняць ядзерную зброю падчас спецаперацыі - МЗС
Спачатку просяць адно, а потым адмаўляюцца: МЗС РФ аб перамовах з Кіевам
ААН: больш за 5,5 млн бежанцаў пакінулі Украіну
Расія пачала ваенную спецаперацыю ў адпаведнасці са статутам ААН - Пуцін