Відэа

Акцыя "Бяссмертны полк" прайшла ў Мінску 9 мая – відэа

Тысячы людзей у беларускай сталіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Sputnik
У рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" ў Мінску прайшоў "Бяссмертны полк". Яго ўдзельнікі прайшлі па цэнтральным праспекце беларускай сталіцы – ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.
Людзі неслі ў руках партрэты сваякоў, якія ваявалі падчас ВАВ. Сярод удзельнікаў акцыі было шмат зусім юных дзяўчынак і хлопчыкаў, апранутых у салдацкую форму часоў Вялікай Айчыннай.
Упершыню "Бяссмертны полк" адбыўся ў Томску ў 2012 годзе. Тады па цэнтральнай вуліцы горада прайшлі амаль дзве тысячы чалавек з партрэтамі сваякоў – удзельнікаў вайны. Затым ідэю падхапілі і іншыя расійскія гарады. Праз год акцыя стартавала ў Маскве, а ў 2014-м колькасць удзельнікаў "Бяссмертнага палка" перавысіла паўмільёна. У тым годзе да акцыі далучылася і Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Акцыя "Бяссмертны полк" у Маскве – відэа
Шэсце пакаленняў: Дзень Перамогі святкуюць у Мінску – відэа
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Беларусы прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў Бяссмертным палку – відэа
Па новым сцэнарыі: у Віцебску адзначылі Дзень Перамогі – відэа