Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расіі не пакінулі шансу вырашыць сітуацыю на Украіне мірным шляхам – Пуцін

Спецыяльная ваенная аперацыя ў Данбасе ідзе па плане і ў расійскага боку няма сумненняў у тым, што ўсе мэты будуць дасягнуты.
Sputnik
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Спецыяльная ваенная аперацыя Расіі на Украіне выконваецца, і няма ніякіх сумненняў, што вынікі будуць дасягнуты, заявіў у панядзелак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы сустрэўся сёння з Арцёмам Жогам, бацькам Уладзіміра Жогі, які загінуў у Данбасе, дзе камандаваў батальёнам "Спарта". Бацька камандзіра атрымаў з рук прэзідэнта зорку Героя Расіі, якой быў пасмяротна ўзнагароджаны Уладзімір Жога.

"Калі б быў хоць адзін шанс вырашыць гэту праблему іншымі, мірнымі сродкамі, мы, вядома, гэты шанс выкарысталі б. Але нам гэтага шансу не пакінулі, не далі проста. Іншага выбару проста не было", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Пасля чаго сказаў, што "хлопцы ваююць мужна, гераічна, прафесійна". План аперацыі выконваецца і вынік будзе дасягнуты. "На гэты конт ніякіх няма сумненняў".
"Вас з Днём Перамогі і з зоркай Героя вашага сына", - звярнуўся да Уладзіміра Жогі кіраўнік расійскай дзяржавы.
На яго думку, камандзір батальёна "Спарта" пражыў яркае жыццё, загінуўшы героем, калі прыкрываў сабой у прамым сэнсе жанчын і дзяцей, таму ён аддаў сваё жыццё за Радзіму.
"Я, з аднаго боку, выказваю словы спачування, што вашага сына больш няма з намі, але, з другога боку, віншую вас з тым, што вы выгадавалі такога сына. Сапраўднага героя", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Спецаперацыя ў Данбасе

Аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося 24 лютага, пасля прызнання РФ незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы падвяргаюць мірных жыхароў небяспецы
Расійская авіяцыя знішчыла ўкраінскі карвет у раёне Адэсы
СК РФ расследуе новыя факты здзекаў з расійскіх вайскоўцаў
"Кропкі-У", "Смерчы" і беспілотнікі: Мінабароны Расіі расказала аб стратах УСУ
Расія дасягне мэтаў спецаперацыі на Украіне - Грызлоў