Усе дзяўчынкі ідуць на свята у вянках з барвінку - такіх жа, як нявесты на вяселлях.
Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спевы абрадавай песні трыма каласочкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва.
"Юраўскі карагод" у Пагосце ладзяць штогод і гэтая вясна таксама не стала выключэннем.
На вуліцы выбудоўваецца працэсія ў наступным парадку: дзяўчыны, якія ўдваіх нясуць "рушнік"; хлопец з абразом; хлопец з каляднай зоркай, у цэнтры якой ікона Божай Маці; мужчына з абрадавым хлебам; хлопец з граблямі, да якіх прымацаваны зялёны фартух; і за імі старэйшыя песеньніцы і іншыя аднавяскоўцы.
Але асноўнае магічнае дзеянне 6 траўня на Юр'я адбываецца ў полi, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходна нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу".
Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай, ходзяць па крузе з абрадавай песняй.
Юр'еў дзень - адно з галоўных святаў народнага календара, якое адзначаецца 6 мая.
З гэтым святам на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер'яў і прыкмет, а таксама аднаіменны адмысловы абрад.
Сёння гэтая традыцыя амаль не захавалася: праводзіцца абрад толькі ў некалькіх населеных пунктах, але сапраўдным цэнтрам прыцягнення з'яўляецца вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Менавіта тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
Паступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.
Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у полі, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў.
Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далi багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.
Асноўны падарунак - яйкі, яны павінны дапамагчы дзяўчынкам знайсці сабе пару.
Раней "Юраўскі карагод" праводзілі жанчыны сталага ўзросту, а зараз удзельнічаюць усе ахвотныя.
Песні - абавязковы атрыбут народнага абраду.
Лічыцца, што спевы спрыяюць добраму ўраджаю.
Жанчыны спяваюць і танчаць, каб улагодзіць душы людзей.