Відэа

Лукашэнка: у Беларусі ўжо ёсць "Искандеры" і С-400

Сучасныя ўзоры ўзбраенняў расійскай вытворчасці не будуць выводзіцца з беларускай тэрыторыі, а застануцца ў рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Беларусь набудзе ў Расіі ракетныя комплексы "Искандеры", заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе нарады па тэме Дзяржабаронзаказу.
"Мы з Расіяй дамовіліся, што мы, напэўна, пакінем С-400, якія ў нас ёсць. Ён (ЗРК - Sputnik) з Мінска будзе бачыць да Берліна. Гэта зброя, якая прызначана для буйных армій, буйных тэрыторый, дапусцім, як расійская", - удакладніў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што ў беларускай арміі ёсць ЗРК С-300, які і цяпер застаецца дастаткова сучаснай і добрай зброяй.
"С-400 – добрая тэхніка, мы яе бачылі і ў гэтай аперацыі (спецаперацыі РФ ва Украіне - Sputnik). Мы дамовіліся з міністрам абароны (Віктарам Хрэніным - Sputnik), што ён ну проста заўтра падрыхтуе некалькі груп хлопцаў, якія будуць валодаць гэтай тэхнікай", - распавёў ён.
Пасля чаго кіраўнік дзяржавы дадаў, што "Искандеры" - "гэта вельмі патрэбная нам зброя. Яна ў нас сёння ёсць. Я дамовіўся з расіянамі, што мы купляем у іх "Іскандэры". Яны выводзіцца з Беларусі не будуць".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны аб’яўляе прызыў у тэрытарыяльныя войскі з запасу
Другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання арміі стартуе ў Беларусі
Не павінны заспець знянацку: Лукашэнка паставіў задачу вайскоўцам
Ваенныя вучэнні з удзелам салдат НАТА і краін-партнёраў пачынаюцца 1 мая
Новыя ракеты ўласнай вытворчасці выпрабуюць у Беларусі