МІНСК, 10 мая – Sputnik. У рэспубліцы пачалі выпрабоўваць ракеты да комплексаў "Паланэз" і "Бук", паведаміў журналістам старшыня дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.
Паводле яго слоў, цяпер беларускі ваенна-прамысловы комплекс вызначыў ракетабудаванне ключавым напрамкам ва ўласнай рабоце.
"У маі ў нас чарговы этап выпрабаванняў, у жніўні – наступны. Думаю, на працягу гэтага года мы па аналогіі мінулага правядзём некалькі этапаў і ў канцы года будзем дакладваць кіраўніку дзяржавы аб выкананні тых задач, якія стаяць у гэтым ключавым напрамку Дзяржкамваенпрама", - распавёў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.
Пасля чаго дадаў, што беларускія збройнікі завяршылі мадэрнізацыю такіх рэактыўных сістэм залпавага агню, як "Ураган" і "БелГрад". Таксама ў поўным аб’ёме завершаны работы па зенітна-ракетным комплексе "Аса". Дзмітрый Пантус удакладніў, што гэтыя віды ўзбраенняў будуць пастаўляць для патрэб беларускай арміі ў рамках дзяржаўнага абароннага заказу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спецаперацыя Расіі ва Украіне нас шмат чаму навучыла – Лукашэнка
Беларускі ВПК пра ўплыў санкцый, вытворчасць зброі і турэцкія БПЛА
Ніякіх празмернасцяў: Лукашэнка прыехаў на вытворчасць ракет і патронаў