МІНСК, 10 мая – Sputnik. Спецыяльная ваенная аперацыя Расіі ва Украіне шмат чаму навучыла Беларусь, аб гэтым заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе нарады па тэме Дзяржабаронзаказу.
"У існуючым становішчы дадзены парадак дня як ніколі актуальны. Падзеі ва Украіне наглядна паказваюць, што толькі войскі, якія валодаюць сучаснай і высокаэфектыўнай зброяй, сродкамі жыццезабеспячэння, палівам і харчаваннем, здольны вырашаць пастаўленыя задачы", - лічыць Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ваенна-прамысловы комплекс рэспублікі зарэкамендаваў сябе як адзін з самых тэхналагічных сектараў айчыннай эканомікі. Таму ўпор будзе зроблены менавіта на беларускіх вытворцаў узбраенняў.
Беларускі лідар лічыць, што айчынная абаронка ўжо заслужыла прызнанне ў свеце, у прыватнасці, гэта датычыцца як традыцыйных напрамкаў, звязаных з оптыкай, сістэмамі кіравання, цягачамі, так і сродкамі барацьбы з беспілотнікамі. Пасля чаго нагадаў, што айчынныя збройнікі распрацоўваюць рабатызаваныя комплексы, ударныя беспілотнікі і супрацьтанкавыя ракеты.
"На падтрыманне абараназдольнасці арміі краіна не шкадуе сродкаў, але кожны выдзелены рубель павінен быць выкарыстаны разумна і па-гаспадарску", - цытуе Аляксандра Лукашэнку "СБ. Беларусь сегодня".
Толькі ў мінулым годзе ў рамках дзяржабаронзаказу ў войскі паступіла 80 новых БТР, 4 беспілотнікі, больш за дзве тысячы супрацьтанкавых кіраваных ракет, дзесяткі сродкаў кіравання войскамі і сувязі, 10 лятальных апаратаў, якія прайшлі капрамонт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларускі ВПК пра ўплыў санкцый, вытворчасць зброі і турэцкія БПЛА
Пантус: супрацоўніцтва з Расіяй важна для забеспячэння бяспекі Беларусі
ДВПК: Беларусь і Расія сумесна пераадольваюць наступствы санкцый
Беларускія вайскоўцы паказалі новы БТР у справе - відэа
Ніякіх празмернасцяў: Лукашэнка прыехаў на вытворчасць ракет і патронаў