МІНСК, 10 мая – Sputnik. Новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб, устанаўліваюцца ў Беларусі з 10 мая, адпаведная пастанова Міністэрства фінансаў ад 4 мая 2022 года №23 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Адзначым, што змяненне цаны закране толькі каштоўныя металы ў вырабах і ломе, на мерныя зліткі і манеты дакумент не распаўсюджваецца.
Такім чынам, з 10 мая 1 грам плаціны 950 пробы будзе каштаваць 74 рублі 89 капеек (раней – 81 рубель 61 капейка).
Срэбра таннее, кошт грама срэбра з 10 мая складзе:
750-й пробы – 1 рубель 52 капейкі (раней – 1 рубель 61 капейка);
800-й – 1 рубель 62 капейкі (раней – 1 рубель 72 капейкі);
875-й – 1 рубель 78 капеек (раней – 1 рубель 88 капеек);
916-й – 1 рубель 86 капеек (раней – 1 рубель 97 капеек);
925-й – 1 рубель 88 капеек (раней – 1 рубель 99 капеек);
960-й – 1 рубель 95 капеек (раней – 2 рублі 6 капеек).
Што да золата, то цэны змяняюцца наступным чынам (за адзін грам):
375-й пробы – 59 рублёў (раней – 62,82 рубля);
500-й – 78,67 рублёў (раней – 83,76 рубля);
583-й і 585-й – 92,04 рубля (раней – 98 рублёў);
750-й – 118,01 рубля (раней – 125,64 рубля);
900-й – 141,61 рубель (раней – 150,77 рублёў);
916-й – 144,12 рубля (раней – 153,45 рублёў);
950-й – 149,47 рублёў (раней – 159,14 рублёў);
958-й – 150,73 рубля (раней – 160,48 рублёў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Нацбанк спыняе продаж мерных зліткаў з каштметалаў
Міжнародныя рэзервы Беларусі крыху падраслі
Зліццё Альфа-Банка і Франсабанка: што будзе з укладамі