МІНСК, 13 мая – Sputnik. Ветранае надвор’е ў Беларусі захаваецца і сапраўднага майскага цяпла чакаць не давядзецца і на наступным тыдні, аб гэтым папярэдзілі сіноптыкі.
У Белгідрамеце нагадалі, што ў чацвер 12 мая праз тэрыторыю Беларусі праходзілі актыўныя атмасферныя франты, якія прынеслі ў нашу краіну цэлы букет неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з’яў.
"Сёння днём, у пятніцу, паступленне прахалоднай паветранай масы з Балтыйскага мора на тэрыторыю нашай краіны працягнецца, а заходні парывісты і месцамі моцны парывісты вецер будзе на пару градусаў зніжаць адчуваючую тэмпературу", - распавяла Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Паводле яе слоў, у суботу і нядзелю 14-15 мая па краіне будзе пераважаць заходні і паўночна-заходні парывісты, а месцамі – і моцны парывісты вецер (парывамі да 15-18 м/с).
"У няўстойлівым паветры чакаецца развіццё канвектыўнай воблачнасці, таму ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пры гэтым тэмпературны фон будзе паніжаны, у асноўным на 1-3°С ніжэйшы за кліматычную норму", - сказала спецыяліст.
Сіноптык папярэдзіла, што ў ноч на суботу будзе ад +5°С да +11°С, а ў ноч на нядзелю – ад +4°С да +9°С.
"Днём у суботу і нядзелю па рэспубліцы тэмпературы паветра будуць у межах ад +12°С па поўначы да +20°С па поўдні", - расказала Чатырка.
Якое надвор’е будзе ў Мінску
У Мінску 14 мая, у суботу будзе воблачна з праясненнямі.
"Уначы без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6°С ... +8°С, максімальная днём +14°С … +16°С", - сказала яна.
У нядзелю, 15 мая, таксама будзе воблачна з праясненнямі, пройдзе кароткачасовы дождж.
"Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6°С.. +8°С, максімальная днём +15°С.. +17°С ", - паведаміла сіноптык.
Па папярэднім прагнозе, у першай палове наступнага тыдня паступленне прахалоднай паветранай масы на тэрыторыю нашай краіны працягнецца.
"У асобныя самыя ясныя ночы зноў узрастае небяспека замаразкаў", - паведаміла Чатырка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь