МІНСК, 13 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што многія людзі "ашалелі" пасля жніўня 2020 года, але некаторых трэба "бачыць", такую заяву ён зрабіў у пятніцу, разгледзеўшы кадравыя пытанні.
У пятніцу кіраўнік дзяржавы ўзгадніў на пасаду шэраг чыноўнікаў у некалькіх міністэрствах, а таксама зрабіў ратацыю ў мясцовай вертыкалі.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, у якіх умовах даводзіцца працаваць цяперашнім кіраўнікамі: навокал "так званыя санкцыі". А яшчэ – настроі людзей.
"Так, многія абразуміліся пасля 2020 года. Вы гэта бачыце зноў жа не горш за мяне. Але трэба разумець, што дастаткова людзей, якія не проста думаюць інакш (думаць жа не забаронена), а якія чакаюць зручнага моманту. Гэтых людзей вы павінны бачыць" , - цытуе словы прэзідэнта БелТА.
Каб "бачыць" гэтых людзей, Лукашэнка парэкамендаваў чыноўнікам мабілізаваць вакол сябе праваахоўныя органы.
Звярнуў ён увагу і на няпростую сітуацыю вакол і ўнутры краіны.
"Сказаць, што час няпросты – ён заўсёды ў нас быў няпросты. Сказаць, што гэта час магчымасцей, - я ўжо не аднойчы гаварыў, у кожнага ёсць свае магчымасці", - заявіў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кадравы дзень: новыя назначэнні ў міністэрствах і кіраўніцтве раёнаў
Лукашэнка расказаў, што плануе абмеркаваць на сустрэчы з Пуціным
Не павінны заспець знянацку: Лукашэнка паставіў задачу вайскоўцам