МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка (№8 у рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе Sрutnik.
На шляху да 1/2 фіналу спартсменка адолела кітаянку Чжан Шуай (42), амерыканак Джэсіку Пегулу (11) і Аманду Анісімаву (32).
У наступным крузе Сабаленка згуляе з пераможцай пары Іга Свёнтэк (Польшча, 1) – Б’янка Андрэеску (Канада, 90).
Сабаленка знаходзілася ў топ-5 WTA з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым гэтага года яна займала другі радок рэйтынгу, але імкліва пачала здаваць пазіцыі. На гэты момант тэнісістка толькі на восьмым месцы. Турнір у Рыме – шанс для яе вярнуць былы рэйтынг.
Яшчэ дзве беларускі – Аляксандра Сасновіч (50) і Вікторыя Азаранка (16) – раней пакінулі турнір. Экс-першая ракетка свету адолела калумбійку Марыё Асорыя-Серана (58-я) і швейцарку Вікторыю Галубіч (56-я), але не змагла ў 1/8 фіналу спаборніцтваў справіцца з полькай Ігай Свёнтэк (1). Сасновіч выбыла ў 1/16 фіналу.
Турнір у Рыме з прызавым фондам больш за 2,5 мільёна еўра завершыцца 15 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сабаленка ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA
Беларускіх тэнісістаў адхілілі ад удзелу ва Уімблдоне
Першая ракетка свету Барці аб'явіла аб завяршэнні кар'еры