ЕС страчвае прыкметы самастойнасці ва ўгоду ЗША – Лаўроў

Кіраўнік расійскага МЗС заявіў, што калектыўны Захад аб’явіў РФ гібрыдную вайну, яе наступствы адчуюць усе.
Sputnik
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас выступлення на пасяджэнні Савета па знешняй і абароннай палітыцы заявіў, што Еўрапейскі саюз страчвае прыкметы самастойнасці ва ўгоду Злучаным Штатам Амерыкі.
Ён адзначыў, што заходнім палітыкам трэба зразумець, што іх намаганні ізаляваць Расію асуджаны, пра гэта кажуць многія эксперты ў кулуарах, бо казаць услых такое непаліткарэктна.
Таксама кіраўнік МЗС РФ выказаўся аб паслухмянасці Еўрасаюза ва ўгоду ЗША, але не ва ўгоду сваім грамадзянам.
"Еўрасаюз канчаткова страчвае прыкметы самастойнасці, паслухмяна ўбудоўваючыся ў англасаксонскія планы па зацвярджэнні таго самага аднапалярнага светапарадку, ахвяруючы якасцю жыцця еўрапейцаў і іх карэннымі інтарэсамі, каб дагадзіць ЗША", - падкрэсліў Лаўроў.
Асобна міністр закрануў працу дыпламатаў РФ і дадаў, што ім часта даводзіцца працаваць з рызыкай для жыцця і здароўя, добрасумленна выконваючы прафесійныя абавязкі.
"Здраднікаў сярод дыпламатаў знайсці не ўдалося. Хоць такія спробы былі. Прадпрымаліся яны з-за замежжа, ды і ўнутры краіны таксама", - сказаў Лаўроў.

Русафобскі ўсплёск

Паводле яго слоў, здзіўляе пячорны, русафобскі ўсплёск у "так званых цывілізаваных краінах". Міністр звярнуў увагу, што правілы, прыстойнасці і прававыя нормы проста адкінуты, ідзе культура адмены ўсяго рускага.
"Дазволены любыя варожыя дзеянні супраць нашай краіны, уключаючы прамы грабёж", - звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Акрамя таго, на Захадзе цкаванню падвяргаюцца дзеячы мастацтва, спартсмены, бізнесмены, культуры з РФ і простыя людзі з Расіі, закранулі гэтыя дзеянні і дыпламатаў, адзначыў Лаўроў.
"Гэта, вядома, разбурае агульную атмасферу адносін з Захадам, але, з другога боку, вызваляе і сілы, і рэсурсы чалавечыя перш за ўсё для работы на тых напрамках, з якімі сапраўды трэба звязваць будучае развіццё нашай краіны", - падкрэсліў міністр.

Дзяржаўнае пірацтва

Лаўроў закрануў тэму грабежніцтва чужых матэрыяльных актываў краінамі Захаду, якія такім чынам падарвалі сваю рэпутацыю.
Ён звярнуў увагу на тое, што ніхто не застрахаваны ад экспрапрыяцыі і "дзяржаўнага пірацтва", з-за гэтага многія краіны зніжаюць залежнасць ад долара ЗША, рынкаў і тэхналогій Захаду.

Па-за "залатым мільярдам"

Таксама кіраўнік расійскага МЗС выказаў упэўненасць у тым, што не ў такой ужо аддаленай будучыні адбудзецца дэманапалізацыя сусветнай эканомікі.
Па словах міністра, збліжэнне РФ з дзяржавамі, якія знаходзяцца за межамі былога "залатога мільярда", гэта Кітай, Індыя, непазбежна.
"Далейшае збліжэнне з нашымі аднадумцамі за межамі былога "залатога мільярда" – гэта абсалютна непазбежны працэс, прычым ён носіць узаемны характар", – дадаў Лаўроў.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што цяпер адносіны Кітая і Расіі найлепшыя за ўсю іх гісторыю. Акрамя таго, развіваецца стратэгічнае партнёрства з Егіптам, Алжырам, на новы ўзровень выходзяць адносіны з краінамі Персідскага заліва.
Такія ж працэсы адбываюцца і ў іншых рэгіёнах: у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкім Усходзе, у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, дадаў расійскі міністр.
"Мы разумеем, што на цяперашнім пераломным этапе вызначаецца месца Расіі, ды і ўсіх астатніх, у будучай архітэктуры светаўладкавання", – рэзюміраваў Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін папярэдзіў ЕС аб наступствах санкцый
Мядзведзеў распавёў, чым абернуцца для свету антырасійскія санкцыі
Санкцыі супраць Беларусі і РФ расхістваюць сусветную эканоміку – Галоўчанка
Расія не хоча вайны ў Еўропе – Лаўроў
Еўрапейскія дзяржавы страцяць суверэнітэт, калі не выйдуць з ЕС - Валодзін