Таксама ён адказаў на пытанне аб тым, ці адбіўся на судзейскім корпусе Беларусі пратэстны 2020 год.
"Некаторыя прадстаўнікі судзейскага корпуса палічылі немагчымым для сябе працягваць працу ў тых умовах, якія складаліся ў 2020-м годзе. Яны пакінулі нашыя шэрагі. Мы, у прынцыпе, з разуменнем паставіліся да іх рашэння, таму што суддзёй нельга працаваць пад прымусам", - заявіў Калінковіч.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што прадстаўнікі судзейскага корпуса, як і сілавікі, дэпутаты, журналісты, у 2020 годзе адчулі булінг.
"Больш за 100 суддзяў, не гаворачы аб іншых работніках дзяржапарату, у той ці іншай ступені зазналі інфармацыйнае цкаванне", - сказаў ён.
У інтэрв’ю першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда адкрыта расказаў, што яму даводзілася выносіць смяротныя прыгаворы, але растлумачыў, што ў кампетэнцыю судоў не ўваходзіць абмеркаванне ў прэсе наяўнасці у Крымінальным кодэксе такой меры пакарання як пакаранне смерцю.
"Я адразу скажу, што ў дачыненні да пытання аб пакаранні смерцю, судовая ўлада не прымае ўдзелу ў грамадска-палітычных дыскусіях на гэтую тэму", - сказаў ён.
Калінковіч паведаміў, што беларуская мадэль правасуддзя распрацоўваецца і ўдасканальваецца ўжо на працягу больш як 30 гадоў з моманту набыцця Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту.
"І цяпер можна гаварыць аб тым, што гэты працэс блізкі да свайго завяршэння. Асноўныя прынцыпы, на якіх выбудоўваюцца інстытуты нашай судовай улады, гістарычна склаліся яшчэ ў савецкі перыяд і замацаваны цяпер у нашай Канстытуцыі", - сказаў Калінковіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Закон аб пераглядзе прыгавораў Вярхоўнага суда могуць прыняць у Беларусі
Суд прызначыў расіянцы Сапезе 6 гадоў пазбаўлення волі
Суд абвясціў прыгавор па справе рэдактараў "Нашай Нівы"
Скарга на прыгавор расіяніну Дуднікаву паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі
Пагражае да 12 гадоў: справу мастака Пушкіна накіравалі ў суд