У беларускай сталіцы чарговы раз адкрылася выстава "Арт Мінск 2022", якая стала звыклай для многіх гараджан. Цяпер кожны жадаючы можа палюбавацца ў Палацы мастацтваў на працы 240 майстроў, якія былі створаны за апошнія тры гады.
Цікава, што ў першапачатковай заяўцы пазначана шмат мастакоў, але не ўсе імёны з афішы вы знойдзеце ў зале на вуліцы Казлова. Колькі ні хадзілі мы кругамі з фатографам, але прац Аляксандра Бельскага і Ганны Сілівончык так і не знайшлі.
Праўда, вы заўсёды можаце палюбавацца гіперрэалістычнымі працамі Алесі Скарабагатай і Алеся Багданава.
На выставе многія людзі не проста фатаграфуюць экспанаты, як напрыклад новае прачытанне такой любімай усімі Евы Хаіма Суціна, але і пазіруюць на фоне экспазіцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Шэдэўр сюррэалізму Рэнэ Магрыта і віцебская хата Шагала выстаўлены на аўкцыён
Анёл-прэзідэнт, буслы і чыноўнікі: хто жыве ў драўлянай вёсцы Міколы Тарасюка
Месца для спонсара і імітацыя багацця: што малявалі на беларускіх абразах