МІНСК, 15 мая – Sputnik. Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які забараняе "прарасійскія партыі" ў краіне, гаворыцца на сайце Вярхоўнай рады.
Зяленскаму дакумент адправілі на подпіс 6 мая, раней яго падтрымала Вярхоўная рада.
"14 мая закон вернуты з подпісам прэзідэнта" - гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент удакладняе, што, калі суд забароніць дзейнасць партыі, то яе фракцыя падлягае роспуску ў парламенце, а дэпутаты стануць па-за фракцыяй.
Акрамя таго, маёмасць і актывы партый могуць быць канфіскаваны на карысць дзяржавы.
"Жорсткі адказ"
Раней дзейнасць 11 палітычных апазіцыйных партый ва Украіне была прыпынена. Тады прычынай такога рашэння стала "сувязь некаторых палітычных структур" з Расіяй.
Зяленскі таксама паабяцаў, што "любая актыўнасць палітыкаў, накіраваная на раскол або калабарацыю, не будзе мець поспеху, але атрымае жорсткі адказ".
Спецаперацыя
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання Масквой незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Перамовы з Украінай фактычна прыпыніліся – Пуцін
Расія не адмаўляецца ад асабістай сустрэчы Пуціна з Зяленскім – Пяскоў
Авантура з востравам Змяіны скончылася для Кіева катастрофай – Мінабароны РФ
Расія не верыць у бяскрыўднасць уступлення Украіны ў ЕС – Лаўроў
Макей: Мінск выступае за найхутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне