МІНСК, 16 мая – Sputnik. Краіны Захаду шальмуюць Беларусь і Расію з маўклівай згоды нашых партнёраў, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на саміце АДКБ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, варта задумацца, ці знаходзяцца сёння разам краіны, якія ўваходзяць у Арганізацыю дагавора аб калектыўнай бяспецы, "і ўсё гэтак жа звязаны сувяззю салідарнасці і падтрымкі".
"Як паказваюць апошнія падзеі, з нашага пункту гледжання, можа я памыляюся, здаецца – не. Чаго толькі варта асобная забарона партнёрамі па АДКБ палётаў да іх самалётаў нацыянальных авіякампаній і іншых дзяржаў-членаў гэтай арганізацыі", - прывёў прыклад Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ва ўмовах "ашалелага санкцыйнага ціску" прынцыпы салідарнасці не заўсёды спрацоўваюць. "Гэта бачна на жаль, па галасаванні ў міжнародных арганізацыях", - сказаў ён.
"З маўклівай згоды нашых партнёраў Беларусь і Расія насуперак усім законам міжнароднага жыцця па капрызе Захаду шальмуюцца і выключаюцца з міжнародных арганізацый. Так, аказваецца ціск, ціск жорсткі і беспрынцыповы на вас – членаў АДКБ, але менавіта для такіх сітуацый існуе калектыўная ўзаемная падтрымка" , - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
На яго думку, без больш хуткага згуртавання нашых краін і без умацавання эканамічных, палітычных і ваенных сувязей, нас заўтра можа не быць.
Апаненты планамерна расхістваюць апорныя кропкі саюзніцкіх сувязей.
"І ў гэтым мы самі часткова дапамагаем Захаду. Упэўнены, калі б мы адразу выступілі адзіным фронтам, то не было б гэтых пякельных, як яны гавораць, санкцый", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Пасля чаго прывёў у прыклад маналітнасць у галасаванні і дзеяннях Еўрапейскага Саюза.
"Наколькі ў іх моцная ўнутрыблокавая дысцыпліна: яна распаўсюджваецца аўтаматычна нават на тых, хто не згодны з прымаемымі рашэннямі. Паўстае пытанне, хто нам перашкаджае выкарыстоўваць гэты блокавы рэсурс. Вось тут нам трэба браць з іх прыклад. Паасобку нас проста раздушаць і разарвуць", - рэзюміраваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Саміт АДКБ у Маскве – відэа
Супраць Беларусі і Расіі вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
Пуцін папярэдзіў ЕС аб наступствах санкцый
Санкцыі супраць Беларусі і РФ расхістваюць сусветную эканоміку – Галоўчанка
Мядзведзеў распавёў, чым абернуцца для свету антырасійскія санкцыі