Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Нацысцкія злачынцы павінны паўстаць перад судом – Валодзін

Адбыўся выхад 265 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку параненых, з тэрыторыі завода "Азоўсталь", яны пагадзіліся здацца ў палон у абмен на гарантыю захаваць ім жыццё.
Sputnik
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Расія робіць усё для таго, каб параненыя ўкраінскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў палоне, атрымлівалі медыцынскую дапамогу, каб з імі абыходзіліся гуманна, адзначыў спікер Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін на пленарным пасяджэнні.
Ён падкрэсліў, што падыход Расіі ў пытанні абыходжання з палоннымі моцна адрозніваецца ад падыходу ўкраінскіх ваенных, якія дапускаюць жорсткае абыходжанне з трапіўшымі ў палон, прымяняюць да іх катаванні.
"Нацысцкія злачынцы не павінны падлягаць абмену. Гэта ваенныя злачынцы, і мы павінны рабіць усё для таго, каб яны паўсталі перад судом", - адрэагаваў на дзеянні ўкраінскіх улад Валодзін.
Старшыня Дзярждумы РФ даручыў двум камітэтам (па абароне і па бяспецы) папрацаваць над тым, каб у лік палонных для абмену не патрапілі вайсковыя злачынцы, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты расійскага парламента.
Спікер ніжняй палаты расійскага парламента падкрэсліў у сваім выступленні, што такія падыходы да абмену палоннымі былі ў Расіі першапачаткова і яны не павінны змяніцца.
Нагадаем, што ваенная спецаперацыя Расіі на Украіне была распачата ў тым ліку для таго, каб усе вайсковыя злачынцы, якія здзяйснялі злачынствы супраць жыхароў ЛНР і ДНР, паўсталі перад судом. Пра гэта заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію
Параненых украінскіх вайскоўцаў з "Азоўсталі" вывязуць на лячэнне ў ДНР – Мінабароны РФ
Як рамантуюць пашкоджаныя ў баі танкі – відэа
Пяскоў расказаў, хто будзе вырашаць лёс Херсонскай вобласці