МІНСК, 17 мая – Sputnik. Расійская Федэрацыя выйшла з Савета дзяржаў Балтыйскага мора, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў РФ.
Масква пісьмова паведаміла пра гэта міністрам дзяржаў-членаў Савета, паведамленне было таксама накіравана высокаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі і ў сакратарыят Савета ў Стакгольме.
"Адначасова ў Федэральным сходзе Расійскай Федэрацыі прынята рашэнне аб выхадзе са складу Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора", – дадалі ў МЗС РФ.
Там лічаць, што краіны Захаду выкарыстоўваюць Савет у сваіх інтарэсах, але пры гэтым імкнуцца выбудоўваць яго працу на шкоду расійскіх.
"Далейшае знаходжанне нашай краіны ў СДБМ лічым немэтазгодным і контрпрадуктыўным. Расія не будзе ўдзельнічаць у ператварэнні арганізацыі ў чарговую пляцоўку для падрыўной дзейнасці і "заходняга самалюбавання", - заявілі ў МЗС.
У ведамстве адзначылі, што выхад Расіі з членаў Савета не паўплывае на яе прысутнасць у балтыйскім рэгіёне, а любыя спробы выцесніць РФ з Балтыкі будуць правалены.
Хто ўваходзіць у Савет?
У склад Савета ў дадзены момант уваходзяць 10 краін – Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Еўрапейская камісія. З-за спецаперацыі ва Украіне Расію адхілілі ад працы і праектаў СДБМ, а ўдзел Беларусі ў якасці назіральніка ў Савеце прыпынены.
Расія двойчы старшынствавала ў Савеце: у 2001-2002 гадах і ў 2012-2013 гадах. Міністэрская сесія Савета прызначана на 25 мая, яна пройдзе ў нарвежскім Крысціансане без удзелу Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Нацысцкія злачынцы павінны паўстаць перад судом – Валодзін
Мінабароны РФ пацвердзіла здачу ў палон 265 баевікоў з "Азоўсталі"
Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй
Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць шэрага грамадзян і прадпрыемстваў Беларусі
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію