Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Амаль тысяча баевікоў з "Азоўсталі" ўжо здалася ў палон

У групе, якая выйшла з катакомбаў марыупальскага камбіната, былі жанчыны. Тых, хто здаўся ў палон, абшукалі і размясцілі ў аўтобусах, аднаго з параненых змясцілі ў машыне хуткай дапамогі.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў палон расійскім вайскоўцам здаліся 694 украінскія баевікі, якія хаваліся на металургічным заводзе ў Марыупалі, паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў.
Нагадаем, у аўторак расійскае ваеннае ведамства паведаміла аб здачы ў палон 265 нацыяналістаў палка "Азоў", заблакіраваных на заводзе.
"За мінулыя суткі здаліся ў палон 694 баевікі, у тым ліку 29 параненых", - удакладніў генерал-маёр.
У новай групе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, былі жанчыны. Іх абшукалі і разам з астатнімі размясцілі ў аўтобусах. Праз некаторы час калона аўтобусаў у суправаджэнні БТР пакінула тэрыторыю "Азоўсталі".
Па словах Канашэнкава, з 16 мая ў палон здаліся ўжо 959 баевікоў украінскага нацбатальёна. Сярод іх – 80 параненых, 51 чалавека змясцілі ў стацыянар бальніцы Новаазоўска на тэрыторыі ДНР.
Колькі баевікоў, якія застаюцца ў блакадзе на "Азоўсталі", невядома.

Месяц у блакадзе

У сярэдзіне красавіка Мінабароны РФ заявіла, што ад украінскай арміі, замежных наёмнікаў і неанацыстаў з палка "Азоў" (супраць баевікоў якога ў Расіі ўзбуджана крымінальная справа) зачышчаны ўвесь Марыупаль. Рэшткі ўкраінскай групоўкі аказаліся заблакіраваны на металургічным камбінаце "Азоўсталь". Многія з іх даволі працяглы час знаходзіліся без прадуктаў харчавання і вады.
Пры гэтым прадстаўнікі ўкраінскіх улад у катэгарычнай форме забаранялі здавацца ў палон, пагражаючы расстрэламі па ўмовах "ваеннага часу".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Апублікавана відэа здачы ў палон баевікоў з "Азоўсталі"
УС РФ ужылі ва Украіне ўзвод баявых машын падтрымкі танкаў "Терминатор"
Нацысцкія злачынцы павінны паўстаць перад судом – Валодзін
Мінабароны РФ пацвердзіла здачу ў палон 265 баевікоў з "Азоўсталі"
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію