МІНСК, 18 мая – Sputnik. Следствам устанаўліваюцца саўдзельнікі фінансавання ваеннага канфлікту за мяжой, паведамілі ў прэс-службе СК Беларусі.
"У лютым бягучага года Андрэй Стрыжак – адзін з кіраўнікоў экстрэмісцкага фарміравання BYSOL, якое раней спансіравала пратэстную і экстрэмісцкую дзейнасць, перафарматаваў накіраванне платформы на збор грашовых сродкаў для фінансавання і матэрыяльнага забеспячэння ўзброенага канфлікту і ваенных дзеянняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы", - удакладнілі ў прэс-службе.
Па даных беларускіх следчых, сабраныя на платформе грошы затым накіроўваліся на Украіну пры дапамозе "Фонду салідарнасці" і афіляваных арганізацый.
У СК сцвярджаюць, што Андрэй Стрыжак праз сацсеткі пры дапамозе іншых людзей вёў вярбоўку, навучанне, падрыхтоўку і фінансаванне беларускіх грамадзян, якія пасля з’яжджалі на ўкраінскую тэрыторыю.
Там яны ўступалі ў шэрагі нацыянальных батальёнаў ці ўзброеных сіл Украіны, каб прымаць удзел у баявых дзеяннях.
Беларускія следчыя ўстанавілі факты, калі беларусы пераводзілі грошы экстрэмісцкаму фарміраванню, каб аказаць матэрыяльную дапамогу наёмнікам.
"Гэта з’яўляецца непасрэдным іх удзелам у фінансаванні ваеннага канфлікту. Асобныя такія грамадзяне ўжо ўстаноўлены", - распавялі ў СК.
Пасля чаго дадалі, што "ў дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях".
У СК нагадалі таксама, што ў выпадку пераводу грошай экстрэмісцкаму фармаванню, чалавек, які здзейсніў гэта, аўтаматычна становіцца памагатым здзяйснення злачынства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
СК РФ вывучыць паказанні брытанскага наёмніка па справе аб правакацыі ў Бучы
Нацысцкія злачынцы павінны паўстаць перад судом – Валодзін
Мінабароны РФ пацвердзіла здачу ў палон 265 баевікоў з "Азоўсталі"