МІНСК, 19 мая – Sputnik. Мінімум адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу з украінскага боку Курскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёна Раман Старавойт.
"Чарговая атака ворага на Цёткіна, якая адбылася на досвітку, на жаль, скончылася трагедыяй. На дадзены момант вядома як мінімум аб адным загінулым сярод цывільнага насельніцтва", – напісаў Старавойт у сваім Telegram-канале.
Ён удакладніў, што паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы – вадзіцель фуры, які прывёз сыравіну на спіртзавод. Гэты аб’ект стаў цэллю некалькіх удараў з украінскага боку. Некалькі чалавек атрымалі раненні, ім аказваюць дапамогу.
У Цёткіна пацярпела таксама некалькі дамоў, губернатар удакладніў, што ўзгаранні ў дадзены момант ліквідуюць. Паведамляецца таксама пра снарады, якія не разарваліся.
Усім пацярпелым ад украінскіх удараў будзе аказана дапамога, Раман Старавойт паведаміў, што асабіста выехаў у раён абстрэлу.
Не першы інцыдэнт
Пагранічны пункт у Цёткіна ў Курскай вобласці ўжо быў абстраляны з тэрыторыі Украіны ў аўторак, 17 мая.
Пазней губернатар заявіў, што мінамётнаму абстрэлу ў гэты дзень падвергнуўся таксама цукровы завод на ўскраіне пасёлка Цёткіна.
Таксама ў аўторак, 17 мая, расійскія пагранічнікі падавілі сустрэчным агнём абстрэл сяла ў Курскай вобласці, але пацярпела маёмасць вяскоўцаў.
З наступствамі інцыдэнтаў на месцы разбіраюцца спецыялісты. У апошні час такія абстрэлы ў прыгранчіных з Украінай абласцях не рэдкасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Плошчу каля пасольства ЗША ў Маскве могуць назваць у гонар абаронцаў Данбаса
Захарава: Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт
Амаль тысяча баевікоў з "Азоўсталі" ўжо здалася ў палон
УС РФ ужылі ва Украіне ўзвод баявых машын падтрымкі танкаў "Терминатор"
СК РФ вывучыць паказанні брытанскага наёмніка па справе аб правакацыі ў Бучы