Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пяскоў распавёў аб будучыні вызваленых рэгіёнаў Украіны

Расія праводзіць ваенную спецаперацыю на Украіне, у самым яе пачатку прэзідэнт РФ падкрэсліў, што акупацыі ўкраінскіх тэрыторый не будзе.
Sputnik
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Прэс-сакратар кіраўніка Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што лёс вызваленых рэгіёнаў Украіны залежыць выключна ад выказвання волі мясцовага насельніцтва.
Нагадаем, 24 лютага расійскі лідар Уладзімір Пуцін аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі на Данбасе. Гэты крок рушыў услед пасля прызнання Масквой незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэтамі спецаперацыі названы дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
"Без выказвання волі жыхароў гэтых (вызваленых - Sputnik) раёнаў, без таго, каб яны вызначыліся самі, як далей і з кім яны хочуць жыць, нічога рабіцца не можа", – сказаў Пяскоў у чацвер журналістам.
Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці вырашыла РФ "акупіраваць частку тэрыторыі Украіны" насуперак запэўненням, агучаным расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным у пачатку спецаперацыі, аб тым, што акупацыі ўкраінскіх тэрыторый не будзе.
Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што супярэчнасцей у словах Пуціна і шэрага расійскіх палітыкаў, якія, у прыватнасці, гаварылі пра Херсонскую вобласць або Запарожжа, няма.

Сацыяльныя пытанні

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ таксама адзначыў, што найперш на вызваленых тэрыторыях неабходна вырашаць сацыяльныя пытанні, і прамаруджвання тут быць не павінна.
"Гэтыя тэрыторыі трэба забяспечваць жыццядзейнасцю, трэба гарантаваць сацыяльнае забеспячэнне, тут не можа быць паўз", – сказаў Пяскоў.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ў многіх раёнах цяпер няма святла, каналізацыі, вады, і гэтымі пытаннямі трэба займацца ў тэрміновым парадку.

Неад’емная частка Расіі

Як паведамлялася, ваеннымі РФ у ходзе спецаперацыі на Украіне ўзяты пад кантроль уся Херсонская вобласць на поўдні рэспублікі і прыазоўская частка Запарожскай вобласці. Там ужо сфарміраваны ваенна-грамадзянскія адміністрацыі, ажыццяўляецца вяшчанне расійскіх тэлеканалаў і радыё, наладжваюцца гандлёвыя ўзаемаадносіны з Крымам.
Раней сакратар генсавета "Единой России" Андрэй Турчак заявіў, што Расія назаўжды прыйшла ў Херсонскую вобласць, а кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда падкрэсліў, што рэгіён ужо неад’емная частка Расійскай Федэрацыі.
Крыху пазней намеснік прэм’ер-міністра РФ Марат Хуснуллін заявіў, што Запарожская АЭС будзе працаваць на Расію, аднак гатова пастаўляць электраэнергію і Украіне, калі Кіеў будзе за яе плаціць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пяскоў расказаў, хто будзе вырашаць лёс Херсонскай вобласці
Перамовы з Украінай фактычна прыпыніліся – Пуцін
Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй
Захарава: Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт
Плошчу каля пасольства ЗША ў Маскве могуць назваць у гонар абаронцаў Данбаса