Сіноптыкі папярэдзілі аб моцных дажджах у нядзелю

Паводле звестак Белгідрамета, у апошні дзень тыдня ў краіне таксама чакаецца моцны вецер.
Sputnik
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на нядзелю 22 мая з-за моцных дажджоў і ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне на суботу 21 мая па тых жа прычынах.
"Уначы і раніцай 22 мая па паўднёвай палове рэспублікі чакаецца вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду", – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама там адзначаецца, што ў многіх раёнах Магілёўскай вобласці пройдуць праліўныя дажджы.
Як заявілі ў МНС рэспублікі, з-за неспрыяльных умоў надвор’я магчыма павелічэнне колькасці ДТЗ, а таксама няштатных сітуацый на сістэмах энергетыкі і жыццезабеспячэння. Акрамя таго, моцны вецер можа пашкодзіць слаба ўмацаваныя канструкцыі і прывесці да падзення дрэў.
Ратавальнікі заклікаюць грамадзян падчас непагадзі быць асабліва ўважлівымі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Зіма становіцца цяплейшай: як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь
Расія прапануе сфарміраваць адзіныя падыходы да рэгулявання клімату ў СНД