У Беларусі ўжо не першы год ладзіцца Ноч музеяў. Культурная ініцыятыва праходзіць не без нацыянальных асаблівасцей у выглядзе білетаў – хаця ва ўсім свеце яна бясплатная, але затое з не меншай цікавасцю публікі.
У гэтым годзе акцыя супала з правядзеннем у Палацы мастацтваў дзвюх вельмі цікавых выставак – "Арт Мінск" і "Патрэт часу".
Беларускія мастакі пакуль не вельмі вядомыя ў свеце, але і знакамітасці з Парыжскай школы таксама пачыналі па маленькіх мястэчках. Таму паглядзець на выставах ёсць што, нягледзячы на незразумелае знікненне з экспазіцыі "Арт Мінск" цэлага шэрага мастакоў, заяўленых у афішы мерапрыемства.
Дарэчы, у Палацы мастацтваў заўсёды можна паглядзець і на арыгіналы Шагала, Суціна, Аляхновіча, Царфіна і Цадкіна, якія ўваходзяць у карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка.
Глядзіце на відэа, колькі мінчан прыйшло на Ноч музеяў у гэтым годзе і што ім пашанцавала ўбачыць на ўласныя вочы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Мінску адкрылася выстава карцін: купіць можна на месцы – фота
Шэдэўр сюррэалізму Рэнэ Магрыта і віцебская хата Шагала выстаўлены на аўкцыён
Карціны з калекцыі Белгазпрамбанка вярнулі ў галерэю "Арт-Беларусь"