У склад дэлегацыі ўвайшлі больш за 40 замежных журналістаў і блогераў з Венесуэлы, Індыі, Кітая, Францыі ды іншых краін. Яны азнаёміліся з жыццём Херсона і вобласці, наведалі пякарню, тралейбусны парк, манумент "Вечны агонь", Кахоўскую гідраэлектрастанцыю.
"Яны ўбачылі, што ў нас у горадзе і вобласці ўсё спакойна. Яны самі выбралі маршрут для наведвання. Ім ніхто нічога не забараняў. Яны спакойна перамяшчаліся, задавалі пытанні і атрымалі ўсе вычарпальныя адказы. Наш рэгіён адкрыты для ўсіх, хто з добрымі намерамі хоча прыехаць і ўбачыць, як жыве Херсоншчына і яе насельніцтва", - падкрэсліў намеснік кіраўніка ваенна-грамадзянскай адміністрацыі рэгіёна Кірыл Стрэмавусаў.
Як вядома, падчас спецаперацыі на Украіне, якую Расія пачала 24 лютага, расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль Херсонскую вобласць і прыазоўскую частку Запарожскай вобласці. У рэгіёнах сфарміраваны ваенна-грамадзянскія адміністрацыі, пачалося вяшчанне расійскіх тэлеканалаў і радыёстанцый, ідзе аднаўленне гандлёвых сувязей з Крымам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў распавёў аб будучыні вызваленых рэгіёнаў Украіны
Папасная перайшла пад кантроль сіл ЛНР і расійскіх вайскоўцаў – фота
Апублікавана відэа здачы ў палон баевікоў з "Азоўсталі"
Кіраўнік Энергадара паранены пры выбуху і знаходзіцца ў рэанімацыі
Як рамантуюць пашкоджаныя ў баі танкі – відэа