МІНСК, 25 мая - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ўлады рэспублікі разумеюць, што трэба рухацца па кошце крэдытаў уніз, аднак на дадзены момант эканамічная сітуацыя ў краіне не дазваляе рэзка знізіць стаўкі па крэдытах, паведамляе БелТА.
"Разумеем, што трэба рухацца ўніз, гэта адзін з прыярытэтаў, але на дадзены момант эканамічная сітуацыя не дазваляе рэзка знізіць стаўкі па крэдытах. Тым не менш, думаю, ёсць усе падставы, каб яны плаўна рухаліся ў бок памяншэння. Мы ў дынаміцы абавязкова гэта убачым", - сказаў Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у аўторак.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяпер асноўнай задачай з'яўляецца не дапусціць адтоку дэпазітаў, а таксама сродкаў фізічных і юрыдычных асоб.
"У 2020-м змаглі сітуацыю стабілізаваць. У 2021 годзе мы ішлі з вельмі добрым трэндам па павелічэнні дэпазітаў. Вядома, першы квартал 2022 года быў турбулентным. Але з красавіка добрая тэндэнцыя, адтоку ўкладаў няма, больш за тое, ёсць прыток", - адзначыў прэм'ер.
Ён нагадаў, што стаўкі па крэдытах фарміруюцца ў асноўным з улікам ставак па дэпазітах. Грамадзяне краіны сёння, паводле слоў прэм'ера, атрымліваюць даволі высокія працэнты па ўкладах, прычым як у нацыянальнай валюце, так і ў замежнай.
"Банк не можа выдаваць крэдыты танней, чым ён прыцягвае дэпазіты. Вось такая зараз дыспазіцыя на гэтым рынку", - дадаў кіраўнік урада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Галоўчанка: краінам СНД будзе прасцей пераадолець наступствы санкцый разам
Міністр ЕЭК расказаў аб увядзенні новай сусветнай валюты
Дзякуючы санкцыям унутраны тавараабарот у ЕАЭС значна вырас