Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў не толькі пракаціўся на найноўшай распрацоўцы беларускіх канструктараў, але і асабіста кіраваў шматтоннай машынай. Кіраўнік дыпмісіі праехаў па спецыяльнай дарозе на поўнасцю электрычным самазвале, створаным на заводзе БелАЗ. Глядзіце на відэа Sputnik.
У Жодзіне знаходзіцца гонар беларускага машынабудавання - завод БелАЗ. Тут збіраюць шматтонныя машыны, якія працуюць у кар'ерах і рудніках па ўсім свеце.
"Проста сусветны лідар", - выказаўся Грызлоў аб БелАЗе падчас наведвання завода. "Як мінімум уваходзіць у тройку вытворцаў аўтамабіляў высокай грузападымальнасці, кар'ернай тэхнікі. Ну а паглядзеўшы прадпрыемства, я думаю, што гэта ўжо не проста тройка, а лідар", - падкрэсліў ён.
Гаворачы аб агульных задачах Расіі і Беларусі ў імпартазамяшчэнні ва ўмовах стварэння Саюзнай дзяржавы і беспрэцэдэнтных санкцый калектыўнага захаду, пасол адзначыў, што магчымасці супрацоўніцтва ўжо рэалізоўваюцца, з расійскіх рэгіёнаў у рэспубліку прыязджаюць пастаўшчыкі камплектуючых.
"Час нам даў магчымасці лакалізацыю вытворчасці давесці да 100 працэнтаў і не залежаць ад заходніх пастаўшчыкоў, ды і ад усходніх таксама", - сказаў Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў
Грызлоў назваў важныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Пасол РФ сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама - відэа