Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Імпартазамяшчэнне павялічыла тавараабарот РФ і Беларусі - Грызлоў

Расійскія і беларускія прадпрыемствы на ўзаемнай аснове займаюцца вывучэннем наменклатуры прадукцыі, якую могуць дапамагчы замясціць адно аднаму.
Sputnik
МІНСК, 26 мая - Sputnik. Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю ў лютым-сакавіку вырас на 30%, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў пасля сустрэчы са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, дэлегацыі расійскіх рэгіёнаў, якія прыбываюць у Беларусь, абавязкова прывозяць з сабой прапановы па імпартазамяшчэнні.
"Лідэр у нас - Пензенская вобласць, якая прывезла прапановы на 8 тысяч пазіцый. З іх прыкладна палову толькі за час працы дэлегацыі (3-4 дні) удалося знайсці", - распавёў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пры гэтым Барыс Грызлоў нагадаў, што ўдзельнічае ў рабоце Групы высокага ўзроўню, дзе таксама займаюцца пытаннямі імпартазамяшчэння, але ўжо на ўзроўні Саюзнай дзяржавы.
"Ёсць рабочыя групы, якія складаюць спісы па ўсёй наменклатуры прадукцыі. Мы бачым рост тавараабароту паміж Расіяй і Беларуссю, літаральна, за люты-сакавік - гэта каля 30 працэнтаў. Гэта сведчыць аб росце ўзаемнай кааперацыі", - канстатаваў ён.
Пасля чаго дадаў, што не толькі Расія знаходзіць тую прадукцыю, якая можа замясціць імпарт для РФ, але і Беларусь таксама знаходзіць неабходную прадукцыю ў расійскіх вытворцаў.
"Гэта датычыцца і буйных вытворчасцей, у прыватнасці, БелАЗ, дзе выкарыстоўваецца даволі вялікая колькасць расійскіх кампанентаў. І ёсць задача павелічэння гэтай колькасці", - рэзюмаваў расійскі дыпламат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пасол Расіі сустрэўся з кіраўніком Мінскай вобласці
Беларусь і РФ могуць самастойна выпускаць камплектуючыя - Грызлоў
Грызлоў пракаціўся за рулём БелАЗа
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў