МІНСК, 26 мая - Sputnik. У ходзе работы Форуму рэгіёнаў у Гродна ў канцы чэрвеня будуць падпісаны новыя пагадненні і кантракты паміж нашымі рэгіёнамі і прадпрыемствамі, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў у ходзе сустрэчы са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у Мінскай вобласці 40 працэнтаў гандлёвага абароту прыпадае на Расію. Таксама ў найбуйнейшай вобласці рэспубліцы падпісана вялікая колькасць пагадненняў аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі.
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў
© посольство РФ в Беларуси
Барыс Грызлоў удакладніў, што такіх пагадненняў у Мінскай вобласці падпісана ўжо больш за 40 і выказаў надзею, што падчас Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў канцы чэрвеня, будуць заключаны новыя дамоўленасці.
"Учора я пабываў на двух прадпрыемствах у Жодзіна - БелАЗ і БелДЖЫ. У Расіі вялікая патрэбнасць у самазвалах з вялікай грузападымальнасцю і кар'ернай тэхніцы", - адзначыў расійскі дыпламат.
Пры гэтым ён расказаў, што каля 600 расійскіх прадпрыемстваў падпісвалі кантракты з заводам БелАЗ і атрымлівалі беларускую тэхніку.
"Легкавыя аўтамабілі таксама карыстаюцца папулярнасцю - каля 80 працэнтаў ідзе на расійскі рынак. Расійскія спажыўцы ацэньваюць гэтыя легкавыя машыны, улічваючы рост заявак, ацэньваюць добра", - канстатаваў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
У сваю чаргу Аляксандр Турчын у якасці прыкладу прывёў работу расійскага прадпрыемства "Волма", якое рэалізавала ў Мінскай вобласці ўласны праект і пабудавала прадпрыемства "Белгіпс".
"Цяпер расійскі бізнес рэалізуе новы праект у Жодзіна. Гэта прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў", - удакладніў старшыня Мінскага аблвыканкама.
На яго думку, гэта гаворыць, што наш бізнес плаўна пераходзіць ад узаемнага гандлю да ўзаемных інвестыцый. Таму эканомікі нашых краін цесна пераплецены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і РФ могуць самастойна выпускаць камплектуючыя - Грызлоў
Грызлоў пракаціўся за рулём БелАЗа
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў