ПОЛАЦК, 28 мая - Sputnik. Сёння Беларусь і Расіі разам будуюць Саюзную дзяржаву, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у народаў дзвюх краін агульная культура, гісторыя, лёс і духоўнасць.
Расійскі дыпламат нагадаў, што ў мінулым годзе было пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, на якім прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка далі моцны імпульс развіццю інтэграцыі.
"Былі прыняты асноўныя палажэнні рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Мы цяпер з вамі будуем Саюзную дзяржаву, якая будзе ўзорам міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя. Мы з вамі да гэтага ідзём", - падкрэсліў Барыс Грызлоў.
Пасля чаго кіраўнік расійскай дыпмісіі звярнуў увагу на тое, колькі цудоўных людзей нарадзіла Полацкая зямля.
"Гэта Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі", - сказаў ён.
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў дорыць Полацку карціну "Цар Аляксей Міхайлавіч і манах Сімяон Полацкі ў келлі Багаяўленскага манастыра"
© Sputnik / Виктор Толочко
З нагоды юбілею горада Барыс Грызлоў перадаў у дар Полацку карціну "Цар Аляксей Міхайлавіч і манах Сімяон Полацкі ў келлі Богаяўленскага манастыра". Яе напісаў Анатоль Лукашонак, які з'яўляецца членам Саюза мастакоў Расіі і прафесарам Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя І. Рэпіна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пасол Расіі сустрэўся з кіраўніком Мінскай вобласці
Беларусь і РФ могуць самастойна выпускаць камплектуючыя - Грызлоў
Грызлоў пракаціўся за рулём БелАЗа