МІНСК, 30 мая – Sputnik. Неабходна спыніць пераезд спецыялістаў з рэгіёнаў у абласныя цэнтры і сталіцу, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады, прысвечанай новым падыходам у эканоміцы.
"Пачніце нарэшце нагружаць і пытаць на ўсю шпульку вертыкаль улады, асабліва старшынь райвыканкамаў. Хопіць мясцовай вертыкалі лунаць у воблаках і чакаць указанняў з цэнтра", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.
На яго думку, трэба замацаваць людзей на месцах пры дапамозе новых вытворчасцей і пераразмеркаванні рэсурсаў. Інакш эканоміка будзе правалена ва ўсёй дзяржаве.
"Спыніце адток спецыялістаў у абласныя гарады і сталіцу. Праз прадастаўленне жылля, размеркаванне спецыялістаў ВНУ, ільготы і іншае – гэта вашы пытанні", - прапанаваў беларускі лідар.
На яго думку, мясцовыя чыноўнікі ведаюць, якія задачы перад імі стаяць. Трэба рабіць адзін ці два інвестыцыйныя праекты за пяць гадоў у раёнах. Самыя слабыя аграрныя прадпрыемствы замацаваны за старшынямі. Таксама неабходна адраджаць райаграсэрвісы і перасоўныя калоны тэхнікі, займацца меліярацыяй і вырашаць праблемы пустых дамоў і ўчасткаў.
"Якіх пры гэтым не хапае ў вас паўнамоцтваў для эфектыўнага вырашэння гэтых праблем? Уносьце прапановы, калі не хапае. І не трэба ламаць сацыяльна-эканамічную палітыку. Губернатар, упаўнаважаныя і памочнікі, за вамі – дапамога і кантроль", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго яшчэ раз паўтарыў, што перад чыноўнікамі стаіць задача забеспячэння спакойнага жыцця, каб санкцыі мінімальна ўплывалі на краіну.
"Радуе, што людзі самі адэкватна разумеюць сітуацыю, падтрымліваюць наш мірны курс на развіццё і, у рэшце рэшт, трымаюцца за працу. Разумеюць, што можа адбыцца", - мяркуе ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка абяцае падтрымаць бюджэтнікаў і пенсіянераў
Снапкоў: заходнія санкцыі ўдарылі па ўсёй эканоміцы Беларусі
Галоўчанка распавёў, ці будуць зніжацца працэнты па крэдытах
Захад падштурхнуў Мінск і Маскву займацца сваёй эканомікай – Лукашэнка
Цэны на скупку золата, срэбра і плаціны зноў мяняюцца ў Беларусі