Падзеі таго страшнага дня мінчане ўспамінаюць кожны год, прыносячы жывыя кветкі да мемарыяла.
У выніку масавай цісканіны ў падземным пераходзе загінулі 53 чалавекі – 40 жанчын, 13 мужчын, у тым ліку, два міліцыянеры, якія спрабавалі выратаваць людзей. Узрост загінулых у асноўным складаў ад 14 да 20 гадоў.
Крыху пазней у памяць аб страшнай трагедыі быў створаны манумент. На яго прыступках ляжаць 40 бронзавых руж і 13 цюльпанаў. На метафарычных прыступках – надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 мая 1999 года".
А побач з ім знаходзіцца маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, дзе выбіты імёны загінулых.
Кожны год 30 мая ў дзень трагедыі людзі прыносяць да мемарыяла жывыя кветкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь