За галоўную ўзнагароду змагаліся 14 прадстаўніц розных ВНУ краіны, якія сталі найлепшымі на рэгіянальных адбораў. Пасля шасці дэфіле журы конкурсу выбрала пераможцаў.
"Каралевай студэнцтва" стала студэнтка другога курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання ВДТУ Ганна Іванова, першай віцэ-каралевай - студэнтка трэцяга курса педыятрычнага факультэта ДДМУ Ганна Бушунова. Тытул другой віцэ каралевы па рашэнні журы падзялілі дзве дзяўчыны - студэнтка першага курса факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Вераніка Лукашэвіч і студэнтка першага курса факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Валерыя Слесарчук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь