Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі

Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл знаходзіцца ў Беларусі з трохдзённым візітам.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасля прылёту ў Беларусь Патрыярх адразу накіраваўся на Плошчу Перамогі
Як адзначыў ён пасля прылёту ў беларускую сталіцу, перш за ўсё яму хочацца ўскласці вянок "у памяць аб тых ахвярах, да якіх ставімся з вялікай падзякай".
Плошча Перамогі ў Мінску
Патрыярх з трапятаннем паправіў стужачку на ўскладзеным да манумента вянку, успамінаючы воінаў Савецкай арміі, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Патрыярх усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Манумент Перамогі - адзін з сімвалаў сталіцы Беларусі, а таксама месца правядзення розных мерапрыемстваў у гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пазней Яго Святасць узначаліць вячэрняе богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго візіт прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь
Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў
Пуцін узнагародзіў Патрыярха Кірыла вышэйшай узнагародай Расійскай Федэрацыі