МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Свяцейшы Патрыярх усклаў кветкі да помніка першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі - мітрапаліта Філарэта і ўзначаліў вячэрняе богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, перадае карэспандэнт Sputnik.
Яшчэ да прыезду Свяцейшага Патрыярха Кірыла каля сабора сабраліся жадаючыя прыняць удзел у богаслужэнні ці проста ўбачыць кіраўніка праваслаўнай царквы.
Візіт Патрыярха Кірыла ў Мінск
© Sputnik / Виктор Толочко
Тыя, хто не змог патрапіць унутр сабора, змаглі назіраць службу звонку - трансляцыя вялася на спецыяльны экран.
Людзі сабраліся каля Свята-Духава сабора перад прыездам Патрыярха Кірыла
© Sputnik / Виктор Толочко
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правёў вячэрняе богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Найсвяцейшаму Патрыярху саслужылі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін
© Sputnik / Виктор Толочко
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў з візітам у Беларусь у суботу, 4 чэрвеня. Візіт стаў першым з моманту пачатку пандэміі каронавіруса.
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
© Sputnik / Виктор Толочко
У планах Патрыярха - наведванне Полацка, дзе ў нядзелю пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі. Там ён правядзе Боскую літургію ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Акрамя таго, у панядзелак, 6 чэрвеня, Яго Святасць сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Усяго візіт Патрыярха ў Беларусь працягнецца тры дні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь
Пуцін узнагародзіў Патрыярха Кірыла вышэйшай узнагародай Расійскай Федэрацыі